Гісторыя Беларускага Дома друку непарыўна звязана з гісторыяй развіцця і станаўлення дзяржавы.
Прадпрыемства створана Загадам Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці па Камісарыяту Унутраных Спраў г. Мінска ад 19 снежня 1917 г. № 12. На розных этапах сваёй біяграфіі прадпрыемства называлася па-рознаму: Мінская губернская друкарня, Друкарня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту я Савецкая друкарня, Друкарня імя І. В. Сталіна,Друкарня выдавецтва «Звязда», «Выдавецтва ЦК КПБ». На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 1994 г. № 19 «Аб стварэнні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Прадпрыемства перададзена ў веданне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязна аб прадпрыемстве