21.08.2026
Сёння, 21 жніўня, стартуе турыстычны злёт Савецкага раёна г. Мінска, удзел у якім прымае каманда Беларускага Дома друку. Турзлёт “Беларусачка – 2026”, прысвечаны Году беларускай жанчыны пройдзе на беразе Вілейскага вадасховішча на кемпінгу “Клёвае месца”. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прымуць 13 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г. Мінска. У праграме турзлёту спаборніцтва па паркавым валейболе, квэст на байдарках і “Форт Баярд”, тэхніка веласіпеднага турызму, вышыбалы, творчы фестываль “Цудоўнае аблічча жанчын Беларусі” і гастранамічны конкурс “Дранікі на любы густ!”, а таксама спаборніцтвы па дартсе для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў каманд-удзельніц.
У ходзе турзлёту чакаюцца відовішчныя выступленні спартсменаў каманд-удзельніц. Хварэем за нашых!
Друка, друка, друкачы! Разам нас не перамагчы!
