10.09.2026
Тэма: “ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА ЯК ФАКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГОНАРУ”
17 верасня – асаблівы дзень у Беларусі. Свята, якое явіла сабой аднаўленне гістарычнай справядлівасці, напоўненай новымі сэнсамі. Гэта свята ўсіх беларусаў.
Дзень народнага адзінства – не проста дата ў календары. Ён, як і адзначаныя ўсімі Дзень Перамогі і Дзень незалежнасці нашай краіны, – жывая сувязь часоў, калі ўрокі гісторыі становяцца падмуркам для будучыні. Гэта свята не мінулага, а сучаснасці, якое мы будуем сёння і цяпер, будуем сваімі рукамі. Ён сімвалізуе непарушнасць межаў і этнічную згуртаванасць беларускай нацыі.
І таму Дзень народнага адзінства мае асаблівае значэнне. Ён дазваляе захаваць нашу нацыянальную самасвядомасць. Зберагчы нацыю. Захаваць яе чалавечнасць – сапраўдны брэнд Беларусі.
Ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на вышэйшым узроўні ў лютым 2021 г. на VI Усебеларускім народным сходзе, які праходзіў пад лозунгам ”Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”. І ўжо 7 чэрвеня 2021 г. новае свята ў адпаведнасці з указам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з’явілася ў нашым календары.
Але нават нягледзячы на тое, што цяпер у суверэннай Беларусі мы святкуем Дзень народнага адзінства толькі шосты раз, для нас ён не новы. Народны сход Заходняй Беларусі, які праходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г., прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Менавіта тады 17 верасня было абвешчана святочным днём – днём вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад прыгнёту польскай буржуазіі і памешчыкаў. А практычна ва ўсіх гарадах Заходняй часткі нашай рэспублікі з’явіліся і існуюць па гэты дзень вуліцы 17 верасня.
Гістарычнай асновай Дня народнага адзінства стала ўз’яднанне БССР і Заходняй Беларусі, гвалтоўна ўключанай у склад Польшчы ў 1921 годзе амаль на два дзесяцігоддзі без уліку меркавання беларускага народа. І толькі 17 верасня 1939 г. беларусы атрымалі магчымасць жыць у адзінай дзяржаве, праводзіць сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, развіваць культуру і адукацыю ў інтарэсах усяго народа.
“Памяць аб гэтай падзеі жыве ў сэрцах беларусаў, таму што яна стала актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі. – падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. – Вось чаму патрэбныя суверэнітэт і незалежнасць – каб нас ніколі больш супраць нашай волі не дзялілі. 17 верасня сімвалізуе непахіснасць тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі”
****
Дзень народнага адзінства – фундаментальная дата ў календары дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь і значны фактар нацыянальнага гонару. Напярэдадні свята, якое сімвалізуе ўз’яднанне нашага народа восенню 1939 года ў адзінай дзяржаве і працэс кансалідацыі беларускай нацыі, мы асабліва ясна ўсведамляем: сіла беларусаў – у адзінстве, шчырым імкненні прынесці карысць Айчыне, непахіснасці традыцый і пераемнасці пакаленняў!
Але сёння мала сказаць, што мы за суверэнітэт, за моцную і квітнеючую Беларусь. Павінен быць рэальны ўклад кожнага грамадзяніна ў гэта найважнейшая агульная справа. Перш за ўсё праз добрасумленную працу і якаснае выкананне ўскладзеных на кожнага з нас абавязкаў. Гэта ўдвая актуальна ў пяцігодку якасці і ўтрая актуальна ва ўмовах геапалітычнага шторму, у якім мы знаходзімся.
МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ НА ТЭМУ: “ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА ЯК ФАКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГОНАРУ”:
– Матэрыял, адрасаваны інтэлігенцыі
– Матэрыял, адрасаваны работнікам прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі
– Матэрыял, адрасаваны моладзі
