12.05.2026
5 мая ў актавай зале прадпрыемства адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню друку і Дню Перамогі.

Яшчэ да пачатку ўрачыстага мерапрыемства пачалі прыбываць шматлікія госці: супрацоўнікі прадпрыемства і ветэраны.


Не змяняючы шматгадовай традыцыі, у пачатку мерапрыемства працоўны калектыў ушанаваў хвілінай маўчання загінуўшых воінаў-паліграфістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а моладзь усклала кветкі да аднайменнага манумента, размешчанага на тэрыторыі прадпрыемства.

У пачатку ўрачыстай часткі выступіў генеральны дырэктар Андрэй Мікалаевіч Лук’янчыкаў з віншавальнай прамовай і ўручыў заслужаныя ўзнагароды 39 супрацоўнікам прадпрыемства, якія дасягнулі значных поспехаў у працоўнай дзейнасці.









Далей з віншавальнай прамовай выступіла старшыня прафкама Таццяна Анатольеўна Чурсіна, якая ўручыла ўзнагароды Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму 4 супрацоўнікам прадпрыемства за добрасумленны і актыўны ўдзел у дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём друку.


Добры настрой, яркія эмоцыі і лепшыя музычныя падарункі ўсім прысутным дарылі вучні і педагогі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 8 імя Рыгора Раманавіча Шырмы г. Мінска.







Завяршыўся святочны канцэрт спецыяльным музычным падарункам у год беларускай жанчыны. Для жанчын Беларускага Дома друку выступілі прадстаўнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ», Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Прэзідэнт-Гатэль» з песняй «Дорыце жанчынам кветкі».
Працоўны калектыў Дома друку дзякуе ўсіх датычных за арганізацыю святочнага мерапрыемства, іх прафесіяналізм і святочную атмасферу.
