З ДНЁМ ПЕРАМОГІ!

08.05.2026

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сардэчна віншуем вас з вялікім і святым святам – Днём Перамогі!

9 Мая – асаблівы дзень для ўсіх нас, напоўнены гонарам, удзячнасцю і журботнай памяццю. Больш за восем дзесяцігоддзяў прайшло з таго гістарычнага моманту, калі мужнасць, самаадданасць і адзінства нашага народа прынеслі доўгачаканую свабоду і мір на родную зямлю. Гэтая перамога – не проста старонка гісторыі, а подзвіг мільёнаў людзей, сярод якіх былі і паліграфісты, якія ўнеслі важкі ўклад як на фронце, так і ў тыле.

Сёння мы схіляем галовы перад загінулымі героямі і выказваем шчырую падзяку тым, хто перажыў ваенныя гады. Вечная слава ветэранам, усім, хто сваёй працай і гонарам набліжаў дзень Перамогі – іх імёны і ўчынкі назаўжды ўпісаны ў гісторыю і застануцца ў нашай памяці.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды ў кожным доме. Няхай мужнасць і сіла духу герояў натхняюць нас на добрасумленную працу, новыя здзяйсненні і ўмацаванне лепшых традыцый Беларускага Дома друку. Хай заўсёды побач будуць падтрымка, павага калег і ўдзячнасць нашчадкаў за ўклад у нашу агульную справу.

Шчасця вам, упэўненасці ў заўтрашнім дні, мірнага неба і новых прафесійных перамог!

Са святам Вялікай Перамогі!

З павагай і ўдзячнасцю,

адміністрацыя і прафсаюзны камітэт

дзяржаўнага прадпрыемства

“Выдавецтва “Беларускі Дом друку”