У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 85 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь звесткі аб даходах фізічных асоб абавязаны прадстаўляць:
дзяржаўныя органы;
беларускія, замежныя, міжнародныя арганізацыі;
прадстаўніцтвы замежных арганізацый, адкрытыя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі;
абласныя (Мінская гарадская) натарыяльныя палаты;
натарыусы, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро.
Звесткі падаюцца ў адносінах да даходаў кожнай фізічнай асобы , якія прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання падаходным падаткам, якія абкладаюцца па розных стаўках падаходнага падатку , уключаючы звесткі аб ільготах і сумах падаходнага падатку.
Тэрмін прадстаўлення звестак:
Не пазней за 1 красавіка года , наступнага за мінулым каляндарным годам.
Парадак прадстаўлення звестак аб даходах
Парадак прадстаўлення звестак аб даходах фізічных асоб устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.04.2021 № 201 “Аб прадстаўленні звестак аб даходах фізічных асоб”.
Звесткі аб даходах фізічных асоб падаюцца ў электронным выглядзе ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік падатковага агента або на партал МПЗ .
У выпадку выяўлення плацельшчыкам непаўнаты або недакладнасці прадстаўленых звестак аб даходах фізічных асоб арганізацыі і іншыя асобы на працягу 30 каляндарных дзён з моманту іх выяўлення прадстаўляюць удакладненыя звесткі ў электронным выглядзе ў падатковы орган або на партал МПЗ.
З поўнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце МПЗ nalog.gov.by (зрабіць спасылкай для пераходу на сайт) у раздзеле “Актуальнае” / “Прадстаўленне падатковым агентам звестак аб даходах фізічных асоб за 2023 год”, а таксама па QR-коду: