МОЛАДЗЬ ДОМА ДРУКУ – АКТЫЎНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ФОРУМУ “БЕЛАРУСЬ НЕПЕРАМОЖНАЯ! СВЯТЛО ПАМЯЦІ!”

24.06.2026

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі па выхаванні патрыятызму і павагі да гісторыі краіны, маладыя рабочыя і спецыялісты Дома друку прынялі ўдзел у адукацыйна-патрыятычным маладзёжным форуме “БЕЛАРУСЬ непераможная! СВЯТЛО ПАМЯЦІ!”.

Мерапрыемства сабрала дзве сотні маладых людзей, якія працуюць у арганізацыях сістэмы Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб’яднаўшы іх вакол тэмы спадчыны, гераічнага мінулага і важнасці захавання памяці аб гераічных праявах нашых продкаў. Падчас форуму ўдзельнікі абменьваліся вопытам, удзельнічалі ў дыскусіях, а таксама праслухалі лекцыі і прэзентацыі, прысвечаныя гісторыі і гераічнаму мінуламу краіны.

У рамках форуму быў прэзентаваны выставачны праект “Беларусь непераможная. Мінск” Уладзіміра Ліхадзедава, дакументальны фільм Руслана Туркова “Фабзайцы” пра лёсы юных мінчан у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У выступленнях спікераў былі раскрыты такія тэмы як гістарычная праўда пра чалавека на вайне і лёсы беларускіх жанчын у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі песні і вершы пра герояў вайны.

Гэты форум стаў важнай платформай для ўмацавання патрыятычнага духу, фарміравання грамадзянскай адказнасці і пашырэння ведаў аб гераічным мінулым Беларусі сярод маладога пакалення.

Удзел у падобных мерапрыемствах – гэта не толькі магчымасць праявіць свае веды і таленты, але і абавязак кожнага грамадзяніна – захоўваць памяць і ісці наперад, абапіраючыся на гераічныя традыцыі нашай краіны.