У Савецкім раёне сталіцы падвялі вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшы санітарны стан, добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне тэрыторыі ў намінацыі “Лепшая лаўка Савецкага раёна”. У гэтым годзе адпаведны агляд-конкурс быў прысвечаны 85-годдзю Савецкага раёна. Усяго ў ім прынялі ўдзел каля 20 прадпрыемстваў і арганізацый як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці. Ацэньвала арт-лавы спецыяльная камісія на чале з кіраўніком адміністрацыі Сяргеем Хільманам. Упрыгожылі ж новыя вырабы вулічнай і паркавай мэблі сквер Сляпянскай воднай сістэмы па вул. Мірашнічэнкі.
Для калектыву Дома друку самае галоўнае, што вынік нашай агульнай працы падабаецца жыхарам. Каштоўнасць і значнасць такога конкурсу павышае тое, што ўпрыгожваць раён дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі, якія працуюць на яго тэрыторыі і адносяцца да гэтага неабыякава. Таму гэтую працу калектыў Дома друку працягне і надалей.
Удзельнікі агляду-конкурсу былі адзначаны падзякамі ад адміністрацыі раён. Але самы значны прыз атрымалі жыхары і госці Зялёнага Луга, якія зараз змогуць адпачыць і палюбавацца прыродай на новых лаўках.