30.06.2026
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня, калектыў Беларускага Дома друку далучыўся да дэлегацыі Савецкага раёна г. Мінска для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі, арганізаванай у рамках гарадской культурна-патрыятычнай акцыі “Каляндар і Кніга Памяці”. Гэта падзея сабрала людзей, для якіх памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і іх подзвігу з’яўляецца важнай часткай жыцця.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнулася намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Юр’еўна Марозава, якая адзначыла значнасць захавання гістарычнай памяці і павагі да тых, хто аддаў свае жыцці за мірную будучыню. Удзельнікі мерапрыемства, сярод якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, супрацоўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы і выхаванцы ўстаноў адукацыі раёна, з трапятаннем усклалі кветкі да Вечнага агню і манумента Перамогі, які сімвалізуе вечную памяць аб загінуўшых і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання.

Калектыў Беларускага Дома друку актыўна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці. Удзел у дадзенай акцыі стаў для супрацоўнікаў не толькі магчымасцю аддаць даніну павагі, але і падкрэсліць важнасць перадачы памяці аб гераізме і мужнасці будучым пакаленням.
Ля манумента ўсталяваны сімвалічны “Каляндар памяці”. Яго старонкі перагортваюць штодня, і кожная дата нагадвае аб канкрэтных кроках, аперацыях і бітвах, якія набліжалі вызваленне Беларусі. 30 чэрвеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі войскаў 1-га Беларускага фронту былі вызваленыя Любанскі, Чырвонаслабодскай, Плешчаніцкі, Капаткевіцкі, Слуцкі раёны і Слуцк.
Побач з “Календаром памяці” знаходзіцца “Кніга памяці”. Любы ўдзельнік акцыі можа ўпісаць у яе імёны родных, якія змагаліся за Радзіму, ці пакінуць словы падзякі абаронцам Беларусі.
Акцыя “Каляндар і Кніга Памяці” стала яркім напамінам пра тое, што важна памятаць пра мінулае і шанаваць памяць нашых герояў. Калектыў Беларускага Дома друку заклікае ўсіх жыхароў краіны актыўна ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах, каб захаваць гісторыю для будучых пакаленняў і працягваць традыцыі патрыятызму і павагі да подзвігаў продкаў.
