ВІНШАВАННЕ З КАЛЯДАМІ ХРЫСТОВЫМ!

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Гэта свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам пра бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.

У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.

Няхай урачыстасць нараджэння Збавіцеля падорыць дабрабыт вашым сем’ям, прынясе цеплыню і ўтульнасць у кожны дом.

Аляксандр Лукашэнка