Вытворчасць гнуткай упакоўкі флексаграфічнага друку

Ва ўсім свеце больш за 50% усёй упакоўкі вырабляецца спосабам флексаграфскага друку. У найбольшай ступені гэта адносіцца да гнуткай упакоўкі і этыкеткі.

Выдавецтва «Беларускі Дом друку» аказвае поўны комплекс паслуг па вытворчасці ўпакоўкі і этыкеткі на паперы, кардоне, плёнкавых і камбінаваных матэрыялах.

Прапануем:

упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай) для ўпакоўкі малака, кефіру, смятаны, маянэзу, ёгурта, тварагу і інш. кісламалочных прадуктаў.

Выпуск упакоўкі і этыкеткі – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце нашай арганізацыі, які дынамічна развіваецца, дазваляе кліентам атрымліваць друкаваную прадукцыю з аптымальнымі суадносінамі«цана / якасць / тэрмін выканання».

Наша ўпакоўка мае неабходныя Сертыфікаты па бяспечнасці бар’ерных уласцівасцяў і забеспячэння захаванасці ўпаковачнай прадукцыі, што выгадна вылучае яе сярод канкурэнтаў.

Абсталяванне і магчымасці

Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і абсталявання вядучых еўрапейскіх вытворцаў дазваляе нам вырабляць складаныя віды гнуткай рулоннай упакоўкі і этыкеткі, якія спалучаюць у сабе разнастайнасць варыянтаў друку і паслядрукарскайапрацоўкі.

Мы выкарыстоўваем друк УФ-фарбаў (да 10 колераў) і тэхналогію HD-Flexo.

Гэтая тэхналогія набліжае якасць флексаграфскага друку да якасці глыбокага і афсетнага друку, якая робіць малюнак на ўпакоўцы насычаным і кантрасным.

Беларускі Дом друку прапануе вялікі выбар паслядрукарскай апрацоўкі:

Этыкетачная i ўпаковачная прадукцыя вырабляецца з улікам асаблівасцяў пэўнага прадукту і спецыфікі галіны, да якой яна належыць.

Спецыфічныя ўмовы перавозкі, захоўвання прадукцыі вызначаюць тэхналогію вырабу ўпакоўкі і этыкеткі і выбар матэрыялаў (папера, кардон, плёнка), фарбаў, лакаў і праймераў. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на магчымы кантакт з вадой, тлушчам або іншымі вадкасцямі, неабходнасць у замарозцы, глянцавая або матавая паверхня ўпакоўкі, яе геаметрыя, магчымасць механічных пашкоджанняў, склад самога прадукту і многае іншае.

Немалаважныя і апошнія аперацыі – нарэзка і намотка этыкетак на ўтулкі розных памераў і ў ролікі пэўнага вонкавага дыяметра або з дакладна зададзенай колькасцю этыкетак у рулоне, з улікам усіх патрабаванняў абсталявання заказчыка.

Спадзяваемся, што прадстаўленая ў гэтым артыкуле інфармацыя дазволіць нашым патэнцыйным кліентам больш даведацца пра нас і зрабіць правільны выбар – стаць нашымі заказчыкамі.

Запрашаем да супрацоўніцтва!