ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯК Ствараюцца ДЗЯРЖАЎНЫЯ ФЛАГІ, ЯКІЯ ЎКРАШАЮЦЬ ГАЛОЎНЫЯ ПЛОШЧЫ БЕЛАРУСІ

Традыцыйна ў другую нядзелю мая ў краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці дзяржавы, яны перадаюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Напярэдадні важнага дзяржаўнага свята журналісты газеты “Рэспублiка” паглядзелі , як вырабляюць дзяржаўныя флагі, якія ўпрыгожваюць галоўныя плошчы гарадоў краіны.