БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ «АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ!»

12 красавіка ў рамках мерапрыемстваў Года якасці і 30-годдзя з дня ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працоўны калектыў прадпрыемства на чале з кіраўніцтвам унеслі дастойны ўклад у справу захавання і памнажэння лясных багаццяў краіны, прыняўшы ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам! ». Мерапрыемства па пасадцы насаджэнняў прайшло на тэрыторыі Хаценчыцкага лясніцтва ДЛГУ «Краснасельскае», дзе работнікі прадпрыемства высадзілі больш за 3 тысячы саджанцаў елкі, бярозы і клёну на плошчы амаль 1 гектара.

Галоўныя мэты гэтай шырокамаштабнай акцыі – прапаганда руплівага стаўлення да лесу як да нацыянальнага багацця, прыцягненне грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Акцыя дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца ​​з лясной гаспадаркай, даведацца якімі намаганнямі ствараюцца і захоўваюцца лясы.

Кампанія ахоплівае ўсе рэгіёны краіны. За 17 гадоў яна спадабалася многім беларусам, якія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі. Акцыю “Аднавім лясы разам!” падтрымліваюць дзяржаўныя органы, грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя і прыватныя кампаніі, сродкі масавай інфармацыі, школьнікі, студэнты і проста грамадзяне, якія жадаюць унесці свой уклад у прымнажэнне прыроднага багацця нашай краіны.

Цяпер і супрацоўнікі нашага прадпрыемства з упэўненасцю могуць заявіць, што пасадзіць дрэва – гэта палепшыць экалогію, нашу прыроду! Дадзеная акцыя пакінула цудоўныя і незгладжальныя ўражанні, любімы калектыў, свежае паветра, прыемная атмасфера. Упэўнены, што дружная каманда нашага прадпрыемства з заданнем па высадцы насаджэнняў паспяхова справілася.