ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ!

14.10.2025

Паважаныя сябры, калегі, партнёры!

Напярэдадні тыдня бацькоўскай любові сардэчна віншуем вас з гэтым светлым і значным святам, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто ўкладвае сваю любоў, цяпло і клопат у выхаванне будучыні нашай краіны.

У гэтыя асаблівыя дні – Дзень маці і Дзень бацькі – выказваем шчырую падзяку за ваша цярпенне, мудрасць і адказнасць, якія вы праяўляеце кожны дзень на шляхах выхавання і падтрымкі сваіх дзяцей. Няхай гэтыя дні напоўняць вашы сэрцы гонарам за сваіх дзяцей, любоў, павага і ўдзячнасць суправаджаюць вас на гэтым шляху, а ў кожным доме пануе дабрабыт, узаемаразуменне, гармонія, сямейнае цяпло і радасць.

Жадаем вам здароўя, шчасця і далейшых поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях.

З павагай,
адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
дзяржаўнага прадпрыемства
«Выдавецтва «Беларускі Дом друку»