Сёння ў Мінску прайшоў патрыятычны форум «Беларусь пад мірным небам», які сабраў работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтай значнай падзеі прыняў удзел і калектыў Беларускага Дома друку, які актыўна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці, умацаванне патрыятычнага духу і грамадзянскай адказнасці.
Форум стаў платформай для абмеркавання актуальных пытанняў, якія тычацца развіцця патрыятычнага выхавання, умацавання нацыянальнай ідэнтычнасці, захавання памяці аб ахвярах нацызму і подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, асуджэння нацысцкай ідэалогіі і злачынстваў, учыненых у гады вайны, выхавання ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і непрымання экстрэмізму, прадухілення паўтарэння падобных трагедый у будучыні.
У першай частцы праграмы форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На конкурс, які праводзіцца трэці раз, сёлета паступіла каля 400 фатаграфій ад работнікаў 50 арганізацый. Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: «Беларусь пад мірным небам», «Чалавек працы» і «Мая сям’я». Актыўны ўдзел нашымі работнікамі ў ім быў апраўданы, адна з работ была ўдастоена дыплома лаўрэата конкурсу.
У другой частцы форуму прайшла адукацыйна-патрыятычная акцыя «Нюрнбергскі працэс. Не дазволім забыць!» з удзелам выкладчыцкага складу Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Нюрнбергскі працэс стаў знакавай падзеяй у гісторыі, калі міжнародная супольнасць упершыню асудзіла злачынствы супраць міру і чалавечнасці, учыненыя нацысцкім рэжымам. Ён заклаў асновы міжнароднага права і стаў важным крокам у барацьбе з нацызмам і фашызмам. Захаванне памяці аб Нюрнбергскім працэсе і яго ўроках з’яўляецца важнай задачай для ўсёй сусветнай супольнасці.
Адназначна, дзякуючы ўдзелу ў дадзеным форуме, кожны яго ўдзельнік папоўніў свае веды аб сапраўдных падзеях і праўдзівых выніках Вялікай Айчыннай вайны, беспрэцэдэнтнай ролі СССР у перамозе над фашызмам, недапушчэння прымяншэння рашэнняў Нюрнбергскага трыбунала.
Яшчэ ў самым пачатку акцыі, вядучы праекта, акцёр тэатра і кіно Яўген Нікіцін сваім моцным і пранізлівым голасам стварыў атмасферу глыбокай павагі і засяроджанасці. Кожны раз, калі гучаў яго голас, у зале запанавала цішыня, і ўсе прысутныя разумелі, што варта слухаць кожнаму слову.
Яўген Нікіцін не проста перадаваў інфармацыю – ён выклікаў у слухачоў разважанні пра важнасць гістарычных падзей і іх значэнне для нашага часу. Яго інтанацыі і эмоцыі прымушалі задумацца пра наступствы, якія нясе ў сабе забыццё. Кожнае прамоўленае слова станавілася заклікам да адказнасці, напамінам пра тое, што гісторыя патрабуе нашай увагі і памяці.
У рамках акцыі ўдзельнікі паглядзелі дакументальны фільм «Не дазволім забыць Нюрнбергскі працэс!», створаны спецыяльна для дадзенай акцыі. На мерапрыемстве маленькая дзяўчынка выступіла з кранальным вершам «Панчошкі». Юная акторка, з непасрэднасцю і шчырасцю, перадала ўсю глыбіню пачуццяў, закладзеных у радках. У зале можна было ўбачыць, як у кагосьці на вачах блішчаць слёзы, а хтосьці ледзь стрымліваў сваё хваляванне.
З упэўненасцю можна сказаць, што ўдзел у форуме стаў важным крокам для ўмацавання сувязей паміж арганізацыямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і фарміравання адзінага патрыятычнага фронту. Калектыў Беларускага Дома друку працягне актыўна ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах, спрыяючы развіццю грамадзянскай свядомасці і патрыятычнага выхавання ў калектыве і грамадстве.