АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

18.06.2026

Тэма: “ПАМЯЦЬ У ІМЯ БУДУЧЫНІ” (ДА 85-Й ГАДАВІНЫ ПАЧАТКУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)

У Рэспубліцы Беларусь 22 чэрвеня памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 г., на досвітку германская армія вераломна, без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік прыняла магутны ўдар ворага.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка 7 мая 2026 г., уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер напярэдадні свяшчэннага свята Дня Перамогі: «Беларусь, якая страціла ў гарніле Вялікай Айчыннай кожнага трэцяга, разбураная, спаленая, але непакораная, разам з іншымі народамі Савецкага Саюза выратавала планету ад карычневай чумы. Гэта найвялікшая заслуга, гонар беларускага народа, усяго савецкага народа. Ад гэтага гонару мы ніколі не павінны адмовіцца».

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны сталі выпрабаваннем неверагоднай сілы, мужнасці і стойкасці для мільёнаў людзей. Яны пакінулі глыбокі след у лёсах цэлых пакаленняў, закрануўшы кожную савецкую сям’ю. Наш святы абавязак – памятаць бяспрыкладны подзвіг салдат-вызваліцеляў, гераізм партызан і самаадданасць працаўнікоў тылу.

На гэтым акцэнтаваў увагу Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка 9 мая 2026 г. у ходзе мерапрыемстваў да Дня Перамогі: «Мы памятаем нашых салдат, афіцэраў, беларускіх партызан і падпольшчыкаў, жанчын, якія ўзялі ў рукі зброю. Усіх, хто не выбіраў паміж шыбеніцай і варожай ласкай, а паміраў героем, але не здраднікам».

Памяць – гарантыя непаўторнасці трагедыі тых гадоў і залог мірнага жыцця будучых пакаленняў. І мы ніколі не дапусцім, каб на нашай зямлі адбылося тое, што было 85 гадоў таму.

МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ НА ТЭМУ: “ПАМЯЦЬ У ІМЯ БУДУЧЫНІ” (ДА 85-Й ГАДАВІНЫ ПАЧАТКУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ):

– Агульны матэрыял

Прэзентацыя

Матэрыял, адрасаваны інтэлігенцыі

Матэрыял, адрасаваны работнікам прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі

– Матэрыял, адрасаваны моладзі