УВАГА! РЭАРГАНІЗАЦЫЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ДАЧЧЫНАГА ВЫТВОРЧАГА ЎНІТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА “МІНСКАЯ ДРУКАРНЯ” Ў ФІЛІЯЛ БЕЛАРУСКАГА ДОМА ДРУКУ

У рамках стратэгічнага развіцця і павышэння эфектыўнасці дзейнасці, кіраўніцтва Беларускага Дома друку прыняло рашэнне аб рэарганізацыі з 3 чэрвеня 2025 г. рэспубліканскага даччынага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская друкарня» ў філіял «Мінская друкарня» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Гэтая мера накіравана на аптымізацыю кіраўніцкіх працэсаў, пашырэнне магчымасцяў для рэалізацыі новых праектаў і ўмацаванне пазіцый на рынку паліграфічнай прадукцыі.