11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 года. Больш за 260 кропак на карце нашай краіны ў гады Другой сусветнай вайны былі пераўтвораны ў месцы масавага знішчэння людзей, лабараторыі для правядзення медыцынскіх эксперыментаў. Велізарныя масы насельніцтва сталі вязнямі нацысцкіх канцлагераў і гета. Найбуйнейшыя сярод іх Трасцянец, Мінскае гета, Азарычы і дзіцячы канцлагер Чырвоны Бераг. Таксама камандаванне вермахта шырока прымяняла практыку выкарыстання вязняў з ліку цывільнага насельніцтва ў якасці прыкрыцця на шляху наступлення савецкіх войскаў.
На Нюрнбергскім працэсе ў 1946 годзе міжнародны трыбунал прызнаў, што зняволенне ў няволю мірных грамадзян замежных дзяржаў, роўна як і выкарыстанне ў прымусовым парадку іх працы ў інтарэсах Германіі, з’яўляецца не толькі ваенным злачынствам, але і злачынствам супраць чалавецтва.
Праца па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама іх саўдзельнікаў працягваецца і зараз. Даныя, якія выкрываюць крывавыя злачынствы гітлераўцаў, фіксуюцца ў дакументах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.