27.10.2025
У мінулыя выхадныя на нашым прадпрыемстве адбыўся штогадовы рэспубліканскі суботнік – маштабнае грамадскае мерапрыемства, накіраванае на добраўпарадкаванне і паляпшэнне тэрыторыі. Удзел у суботніку прынялі супрацоўнікі прадпрыемства, а таксама філіяла «Мінская друкарня».
Рэспубліканскі суботнік – дзень, калі кожны можа ўнесці свой уклад у ператварэнне роднай зямлі, прывядзенне ў парадак знакавых месцаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў і воінскіх пахаванняў. Сродкі, заробленыя ў гэты дзень, будуць накіраваны на важныя сацыяльныя і культурныя аб’екты па ўсёй краіне.
Мэтай суботніка было зрабіць наш горад і тэрыторыю прадпрыемства больш чыстай, утульнай і прывабнай для калег і заказчыкаў. У ходзе мерапрыемства работнікі ачысцілі ад апалага лісця ўнутраны скверык прадпрыемства, дзе знаходзіцца памятная стэла загінуўшым воінам-паліграфістам у гады Вялікай Айчыннай вайны і зона адпачынку, правялі рамонт і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый.
Нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, удзельнікі актыўна ўключыліся ў работу, праявілі добрасумленнасць і камандны настрой. Правядзенне такога мерапрыемства спрыяе ўмацаванню карпаратыўнага духу, развіццю сацыяльнага адказнасці і паляпшэнню экалагічнай сітуацыі.
Па выніках дня парадак на тэрыторыі прыкметна палепшыўся, а настрой удзельнікаў застаўся прыўзнятым. Кіраўніцтва прадпрыемства выказвае падзяку ўсім, хто прыняў удзел і ўнёс свой уклад у агульную справу.
Дзякуючы сумесным намаганням на рэспубліканскім суботніку сабрана каля 19,4 млн беларускіх рублёў, што амаль на 3 млн больш, чым на мінулым суботніку, які праводзіўся 12 красавіка.
З грашовых сродкаў, заробленых ад правядзення восеньскага суботніка, 50% пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі.
Яшчэ 50% застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб’екты.
Правядзенне рэспубліканскага суботніка-гэта магчымасць праявіць клопат аб нашай Беларусі, унесці ўклад у захаванне яе гістарычнай спадчыны і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян!
