ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ Ў БЕЛАРУСКІМ ДОМЕ ДРУКУ: СВЯТОЧНЫ НАСТРОЙ З САМАЙ РАНІЦЫ

15.10.2025

14 кастрычніка адзначаецца адно з самых цёплых і трапяткіх святаў – Дзень маці. Сярод важных падзей у нашай краіне ён займае асаблівае месца і з 1996 года праводзіцца штогод. Таксама з 21 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Перыяд з 14 па 21 кастрычніка аб’яўлены тыднем бацькоўскай любові. Таму ў Беларускім Доме друку адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае асабліваму часу, калі мы выказваем павагу і падзяку ўсім бацькам за іх цяпло, клопат і бясцэнную працу.

Раніцай, перад пачаткам працоўнага дня, прафсаюзны камітэт прадпрыемства сустракаў усіх без выключэння супрацоўнікаў Дома друку на цэнтральнай прахадной са святочнымі салодкiмi падарункамі. Такі сімвалічны жэст дазволіў стварыць атмасферу ўвагі і падтрымкі, нагадаць пра важнасць сямейных каштоўнасцяў як у жыцці кожнага чалавека, так і ўсяго калектыву.

Супрацоўнікі з удзячнасцю прымалі віншаванні і дзяліліся цёплымі ўспамінамі аб сваіх сем’ях і каштоўнасцях, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне. Мерапрыемства спрыяла ўмацаванню сяброўскай атмасферы на прадпрыемстве і напоўніла штодзённы працоўны распарадак пазітывам.

Тыдзень бацькоўскай любові ў Беларускім Доме друку – гэта не толькі свята дабрыні і цяпла, але і напамін пра важнасць падтрымкі адзін аднаго, узаемнай павагі і клопату.