17.09.2025
Дарагія сябры!
Работнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Сардэчна віншую Вас З Днём народнага адзінства!
Гэтае свята ўвасабляе прыязнасць беларускага народа, яго цэласнасць і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Святкаванне Дня народнага адзінства-падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням за права жыць у адзінай, мірнай і незалежнай краіне.
Упэўнены, сваёй стваральнай працай і добрым стаўленнем адзін да аднаго ўсе работнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасцей і веравызнанняў, будуць заўсёды разам, разумеючы, што трэба берагчы гэта адзінства, памятаць пра дасягненні і подзвігі продкаў і ўмацоўваць наша агульнае імкненне жыць у міры і згодзе.
Жадаю вам увасаблення ўсіх задум і памкненняў, моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Юрый Назараў