ВЫНІКІ МАЛАДЗЁЖНАГА ФОРУМУ САВЕЦКАГА РАЁНА Г. МІНСКА “САВЕЦКІ ЗНАЧЫЦЬ – ЛЕПШЫ” Ў НЯСВІЖЫ

01.10.2026

Учора ў Нясвіжы адбыўся моладзевы форум “Савецкі значыць – лепшы”, арганізаваны адміністрацыяй Савецкага раёна г.Мінска. Мерапрыемства аб’яднала моладзь з устаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў раёна вакол пытанняў захавання гістарычнай памяці, культурнай спадчыны і пераемнасці пакаленняў.

Праграма форуму была насычанай і змястоўнай. Удзельнікі ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Антонія ў Нясвіжы, ушанавалі памяць тых, хто ўнёс уклад у вызваленне і абарону Радзімы.

Гістарычны помнік усталяваны ў 1958 годзе.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан на тэрыторыі парку Антонія побач з Нясвіжскім замкам з’яўляецца гістарычным помнікам. Там было пахавана 135 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944 гадах, або памерлі ад атрыманых ран у шпіталі з 1944 года па 1945 год.

У 1958 годзе на магіле савецкіх воінаў і партызан быў усталяваны помнік-скульптура воіна з аўтаматам. Каля скульптуры былі ўсталяваныя стэлы з імёнамі загінулых, ля падножжа пастамента са скульптурай быў запалены Вечны агонь. На пастаменце нанесены памятны надпіс на беларускай мове: “Зямны паклон Вам, мужныя салдаты – Багатыры Радзімы дарагой. Імёны вашыя мы шануем сьвятая, яны навекі ў памяці людской”.

Сярод пахаваных воіны 193-й стралковай дывізіі 105-га стралковага корпуса і 251-га танкавага палка 65-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія вызвалялі горад Нясвіж.

Пасля чаго наведалі з экскурсіяй Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіжскі замак”.

Нясвіжскі замак па праве лічыцца адным з самых вядомых гісторыка-культурных помнікаў Беларусі, Уваходзіць у лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замак быў заснаваны ў XVI стагоддзі і на працягу многіх стагоддзяў з’яўляўся рэзідэнцыяй магутнага роду Радзівілаў. Архітэктурны ансамбль замка спалучае ў сабе рысы розных эпох і стыляў, што робіць яго асабліва цікавым для вывучэння і наведвання. Тут можна ўбачыць велічныя корпуса, Унутраныя двары, вежы, а таксама маляўнічы парк, які акружае палацавы комплекс. Сёння Нясвіжскі замак з’яўляецца не толькі важным гістарычным аб’ектам, але і папулярным турыстычным месцам. Яго наведваюць, каб пазнаёміцца з багатай гісторыяй, убачыць унікальную архітэктуру і адчуць атмасферу мінулага. Нясвіжскі замак па праве займае асаблівае месца ў культурнай спадчыне Беларусі.

Адной з ключавых падзей форуму стала дыялогавая пляцоўка на тэму: “Культурная спадчына: погляд маладых”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі гаварылі пра значэнне культурнай спадчыны ў сучасным грамадстве, пра ролю маладых людзей у яго захаванні і папулярызацыі, а таксама пра тое, як фарміруецца беражлівае стаўленне да гісторыі сваёй краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, што менавіта моладзь сёння становіцца важнай сілай, здольнай не толькі захоўваць традыцыі, але і па-новаму асэнсоўваць іх значэнне.

Дыялог прайшоў у жывой і канструктыўнай атмасферы. Удзельнікі дзяліліся думкамі, задавалі пытанні, прапаноўвалі свае ідэі і падыходы да ўключэння моладзі ў вывучэнне і прасоўванне культурнай спадчыны. Фармат адкрытай размовы дазволіў кожнаму выказаць свой пункт гледжання і адчуць асабістую датычнасць да захавання гістарычнай памяці.

Такія сустрэчы спрыяюць фарміраванню грамадзянскай адказнасці, павагі да мінулага і цікавасці да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны. Дыялогавая пляцоўка стала важным і змястоўным этапам форуму, пацвердзіўшы, што тэма спадчыны сапраўды блізкая і значная для маладога пакалення.

Ад Беларускага Дома друку ў форуме прыняў удзел Павельеў Антон, начальнік сектара па ідэалагічнай рабоце, член Маладзёжнага савета пры адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска.

Форум стаў важнай пляцоўкай для жывога дыялогу, абмену думкамі і ўмацавання цікавасці моладзі да гісторыі і культурнай спадчыны краіны.