10.08.2026
У Беларускім Доме друку адбылася прафілактычная сустрэча працоўнага калектыву з інспектарам дарожна-патрульнай службы АДАІ Савецкага РУУС г. Мінска Глінскім Валянцінам у рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху на тэму: “Прышпіліся да бяспекі!».
У ходзе гутаркі прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на неабходнасці строгага выканання правілаў дарожнага руху і выкарыстанні сродкаў пасіўнай бяспекі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці прымянення рамянёў бяспекі вадзіцелямі і пасажырамі, а таксама дзіцячых утрымлівальных прылад пры перавозцы непаўналетніх. Асобна інспектар нагадаў аб неабходнасці выкарыстання ахоўных шлемаў пры кіраванні роварам, сродкамі персанальнай мабільнасці і мотатранспартам.
У рамках сустрэчы былі падрабязна растлумачаны новаўвядзенні, унесеныя ў Правілы дарожнага руху Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2025 года № 295. Валянцін Глінскі спыніўся на найбольш значных зменах, адказаў на пытанні работнікаў прадпрыемства і прывёў прыклады тыповых парушэнняў, якія нярэдка прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў.
Таксама асаблівая ўвага была ўдзелена рызыках і пагрозам бяспекі, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці, велатранспарту і мотатранспарту. Інспектар адзначыў, што грэбаванне элементарнымі мерамі засцярогі, перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў манеўравання і няўважлівасць на дарозе могуць прывесці да цяжкіх наступстваў як для саміх удзельнікаў руху, так і для навакольных.
Правядзенне падобных прафілактычных мерапрыемстваў спрыяе павышэнню прававой пісьменнасці грамадзян, фарміраванню адказных адносін да асабістай бяспекі і бяспекі навакольных, а таксама зніжэнню аварыйнасці на дарогах.
