РОЎНА 32 ГАДЫ ТАМУ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПРЫНЁС ПРЫСЯГУ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20.07.2026

20 ліпеня 1994 года – дзень, з якога пачалася гісторыя інстытута прэзідэнцтва сучаснай Беларусі.

Пасля складанай барацьбы з пяццю іншымі кандыдатамі 10 ліпеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы падтрымку ў другім туры 80,3% грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Першыя гады прэзідэнцтва цалкам былі прысвечаны выкананню галоўнага абяцання, дадзенага выбаршчыкам, – адвесці краіну ад прорвы.