ДЗВЕ АРГАНІЗАЦЫІ КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА ЗАНЕСЕНЫ НА РЭСПУБЛІКАНСКУЮ ДОШКУ ГОНАРУ ЗА ДАСЯГНЕННІ Ў 2025 ГОДЗЕ

25.04.2026

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2026 г. №138 вызначаны пераможцы спаборніцтваў з занясеннем на Рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне ў 2025 годзе высокіх паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць транспартную дзейнасць, пераможцам вызначана аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта», сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, пераможцам стала рэспубліканскае санаторна-курортнае прадпрыемства «Санаторый «Прыазёрны».

Урачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару па традыцыі адбудзецца ў свята працы 1 мая.