НАШ СУБОТНІК!

18.04.2026

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2026 № 150 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2026 годзе» 18 красавіка 2026 г. адбыўся рэспубліканскі суботнік.

У гэты дзень, калі мы разам робім нешта вельмі важнае і патрэбнае для нашай краіны – наводзім парадак на нашых тэрыторыях, высаджваем дрэвы, тады, напэўна, мы і ўсведамляем па-сапраўднаму каштоўнасць працы тых людзей, якія штодня падтрымліваюць чысціню. Акрамя таго, вядома, гэта яшчэ і магчымасць нефармальна пагутарыць, папрацаваць. Гэтая традыцыя многія гады захоўваецца ў нашай краіне. Людзі разумеюць, што, аб’ядноўваючыся, мы можам зрабіць вельмі многае.

Чысціня і парадак – гэта брэнд Беларусі, мы прывыклі гэтым ганарыцца. Наша краіна – чыстая і прыгожая. Але за гэтым – велізарная праца людзей, якія кожны дзень займаюцца гэтай працай. Нам трэба захоўваць брэнд дагледжанай Беларусі для будучых пакаленняў. Мы разумеем – нашым дзецям жыць на гэтай цудоўнай зямлі. Таму гэтая традыцыя павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Да маштабнай кампаніі па навядзенні парадку па ўсёй краіне далучыліся звыш 2 мільёнаў 300 тысяч чалавек. Папярэдняя сума, якую зарабілі беларусы падчас рэспубліканскага суботніка, – больш за 18 мільёнаў рублёў.

Працоўны калектыў Дома друку прыняў удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі прадпрыемства і прылеглай тэрыторыі. У знак павагі і вечнай памяці аб паліграфістах друкарні, якія загінулі падчас акупацыі і на франтах Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць, супрацоўнікі Дома друку прывялі ў парадак пасля асенне-зімовага перыяду мемарыяльную стэлу, усталяваную ў двары прадпрыемства.

Члены маладзёжнага савета Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: Гіргель Кірыл Сяргеевіч, інжынер-тэхнолаг вытворчага аддзела і Павельеў Антон Уладзіміравіч, начальнік сектара па ідэалагічнай рабоце сумесна з апаратам Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у стварэнні лясных культур у Рагаўскім лясніцтве дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Краснасельскае” ў Мінскім раёне. На ўчастку плошчай 2 га аднавілі насаджэнні, якія падвяргаюцца ўсыханню і пашкоджання яловай губкай і апенькай. Пасля правядзення суцэльнай санітарнай рубкі яловых насаджэнняў было прынята рашэнне стварыць змешаныя насаджэнні, якія будуць больш устойлівыя да розных прыродных фактараў і лясных хвароб. На ўчастку падчас суботніка высадзілі сеянцы хвоі, елкі, бярозы і дуба, – усяго каля 10 тыс.штук.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць накіраваны Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя спадарожныя гэтаму работы.