Запрашаем партнёраў, калег, патэнцыйных заказчыкаў і проста аматараў кнігі наведаць стэнд Дома друку на выставе-кірмашы “Канцылярская справа – 2023” у рамках ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. На нашым стэндзе вы зможаце акунуцца ў свет паліграфіі, азнаёміцца з вытворчымі магутнасцямі, ацаніць якасць прадукцыі, атрымаць кансультацыю ад нашых спецыялістаў, а таксама зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі. Чакаем вас з 22 па 26 сакавіка 2023 года па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14 (НВЦ “БелЭкспа”).
Адкрыйце свет паліграфіі разам з Домам друку!