Усяго ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля 20 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г.Мінска. У праграме турзлёту спаборніцтва па паркавым валейболе, квэст на байдарках і «Форт Боярд», тэхніка веласіпеднага турызму, практычная стральба, творчы фестываль “Вы нам свет падарылі, нам яго захоўваць!” і гастранамічны конкурс “Салдацкая каша”, а таксама спаборніцтвы па дартсе для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў каманд-удзельніц.
У ходзе турзлёту чакаюцца відовішчныя выступленні спартсменаў каманд-удзельніц.
Запрашаем заўзятараў з ліку работнікаў прадпрыемства падтрымаць нашых спартсменаў на спаборніцтвах у «Клёвым месцы».
Друка, друка, друкачы! Разам нас не перамагчы!