Маладыя сем’і сталіцы сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады і духавенства ў Храме Усіх Святых у рамках серыі мерапрыемстваў “Тое, што нас аб’ядноўвае “Мая сям’я – мая Радзіма”.
На сустрэчы ў Храме Усіх Святых удзельнікі абмяркуюць важнасць захавання сямейных каштоўнасцей і традыцый, духоўнага і маральнага выхавання падрастаючага пакалення.