ЗАКРАПЛЕННЕ ВЕДАЎ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ Ў ТЭОРЫI I НА ПРАКТЫКЕ

18 снежня на прадпрыемстве адбыўся семінар-нарада па пытаннях аховы працы для грамадскіх інспектараў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў.

Асноўная задача дадзенага семінара – растлумачыць парадак ажыццяўлення грамадскага кантролю непасрэдна на працоўных месцах з мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму. Акрамя гэтага была закранута тэма правядзення стажыроўкі па пытаннях аховы працы работнікаў, якія выконваюць работы з павышанай небяспекай.