З РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

24.12.2025

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня

Дарагія партнёры, калегі і сябры! 

Віншуем Вас са светлым і цудоўным святам – Раством Хрыстовым! 

Хай у гэтыя чароўныя дні ў вашых дамах пануе цяпло, любоў і радасць. Хай зорка Віфлеема пакажа шлях да выканання жаданняў, а сэрца напоўніцца верай, надзеяй і дабрынёй. Няхай Калядны дух аб’яднае нас у шчырых пажаданнях і добрых справах, нагадае пра важнасць сям’і, дружбы і ўзаемадапамогі. 

Жадаем вам святочнага настрою, утульных момантаў у коле блізкіх, светлых эмоцый і новых надзей. Хай цуд Раства асвяціць вашыя жыцці яркім святлом і падорыць натхненне для новых здзяйсненняў! 

З Раством Хрыстовым і чароўнымі святочнымі днямі!

З павагай,

адміністрацыя і прафсаюзны камітэт

Беларускага Дома друку