31.12.2025
Паважаныя калегі i партнёры! Дарагія сябры!
Віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Няхай 2026 год прынясе ясныя гарызонты, новыя магчымасці і радасныя моманты. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнай утульнасці, паспяховых пачынанняў і выканання ўсіх вашых жаданняў. Няхай у новым годзе вас атачаюць любоў і падтрымка блізкіх, а кожная справа прыносіць задавальненне і перамогі.
Дзякуем кожнаму за працу, стараннасць і камандны дух. Разам мы змаглі дабіцца многага, і ўпэўнены, што наперадзе — яшчэ больш поспехаў. Няхай гэты год стане часам для новых дасягненняў, росквіту і натхнення! Часам для канкрэтных спраў! Час выбраў нас!
Шчаслівага Новага года і чароўных святаў! Няхай у вашых сэрцах заўсёды пануе цяпло, дабрыня і вера ў лепшае!
З павагай,
адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
Беларускага Дома друку
