З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было і застаецца імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі завяршыліся ўрачыстым сходам і святочным канцэртам у Палацы Рэспублікі з удзелам майстроў культуры і мастацтваў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Работнікі Дома друку сталі часткай гэтай урачыстасці.

Са святам, дарагія жыхары Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі! Сіл нам, упартасці, цярплівасці, мэтанакіраванасці і ўпэўненасці ў тым, што мы робім.