Паважаныя партнёры! Дарагія калегі і суайчыннікі!
Дзень Перамогі – значнае і хвалюючае для кожнага жыхара нашай краіны свята, якое мы адзначаем як даніна памяці і глыбокай павагі слаўным абаронцам Айчыны, усім, хто самааддана, гераічна на фронце і ў тыле набліжаў доўгачаканы Дзень Вялікай Перамогі. Іх мужнасць і гераізм назаўсёды застануцца ў нашай памяці.
Гэтае вялікае свята ўсіх нас аб’ядноўвае і напаўняе нашы сэрцы шчырым гонарам за сваю Радзіму, за нашых ветэранаў, якія змаглі адстаяць яе незалежнасць. Заваяваная старэйшымі пакаленнямі Перамога і сёння натхняе нас на новыя здзяйсненні, умацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці і ісці наперад – да новых поспехаў і дасягненняў.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці духу, сямейнага дабрабыту, паспяховай і стваральнай працы на карысць Айчыны. Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе мірнае сонечнае неба, а ваш дом напоўнены радасцю, любоўю і цяплом! З Днём Вялікай Перамогі!
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт
дзяржаўнага прадпрыемства
“Выдавецтва” Беларускі Дом друку”