З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, БЕЛАРУСЬ!

Паважаныя калегі! Дарагія сябры, суайчыннікі!

Шчыра віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Жадаем вам і вашым сем’ям: здароўя, стабільнасці, узаемаразумення, дабрабыту, эканамічнага росту і мірнага неба над галавой. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, прафесійнымі поспехамі і новымі дасягненнямі на карысць роднай Беларусі. Ганарыцеся тым, што жывяце на цудоўнай беларускай зямлі.

Непаўторная, разнастайная, багатая беларуская зямля, са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!