Сёння Дзень народнага адзінства! У гэты дзень мы вяртаемся да разумення важнасці такіх паняццяў як згуртаванасць народа. Мы – народ сваёй дзяржавы, і мы адзіныя незалежна ад свайго веравызнання ці нацыянальнасці. Наша краіна – гэта наш дом, які мы разам абараняем, мы разам ганарымся дасягненнямі нашых грамадзян і таксама разам смуткуем аб гаротных стратах, перажываем сумныя падзеі.
Дзень народнага адзінства – наша свята, таму што мы верым у сваю краіну, яе сілу і яе моц.
17 верасня вяртае нас да гістарычнай даты 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа – уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Разадраны Рыжскім мірным дагаворам 1921 года народ уз’яднаўся, атрымаўшы магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму нездарма 17 верасня называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа, калі ўз’яднанне аб’яднала ўвесь народ і спыніла братазабойчыя войны, кровапраліцці, так і зараз, мы верым у наша народнае адзінства!
Сёння, 17 верасня, калектыў Беларускага Дома друку віншуе ўсіх вас, нашы дарагія суайчыннікі, з гэтым знамянальным днём! Няхай сэрца кожнага з нас напаўняе пачуццё гонару за подзвіг продкаў, і няхай іх святы запавет – берагчы Радзіму – выконваецца няўхільна. Давайце захоўваць традыцыі і абрады, дзяліцца шырынёй гасціннай беларускай душы, ганарыцца прасторамі нашай цудоўнай краіны! З Днём народнага адзінства – народа з гераічным мінулым і светлым будучым!