Дарагія суайчыннікі!
Сёння мы адзначаем важнае і значнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! Герб, гімн і сцяг з’яўляюцца важнымі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, ўвасабляюць нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і культуру народа, гонар за сваю краіну і яе дасягненні.
Дзяржаўны сцяг — гэта наш сімвал адзінства і свабоды, які аб’ядноўвае нас усіх пад адным небам. Ён нагадвае пра нашу гісторыю, традыцыі і культуру. Дзяржаўны герб увасабляе багацце нашай прыроды і працавітасць беларускага народа. А дзяржаўны гімн натхняе нас на новыя здзяйсненні і ўмацоўвае патрыятычныя пачуцці.
У гэты дзень мы выказваем падзяку ўсім тым, хто абараняў нашу краіну, хто працуе на яе карысць і хто захоўвае нашу культуру і традыцыі. Няхай гэтыя сімвалы служаць нам напамінам, што мы — адзіная нацыя, гатовая да новых дасягненняў і здзяйсненняў.
Са святам вас! Жадаем міру, шчасця і працвітання нашай любімай Беларусі! Хай кожны з нас ганарыцца, што ён беларус і ўносіць свой уклад у развіццё краіны!
Адміністрацыя і прафкам дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва” Беларускага Дома друку”