Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка 2023 года падпісаў Указ нумар 105, якім карэкціруецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. Назва дзяржаўнага свята зменена з “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая” на “Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая”.
Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.
Паважаныя калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічным мінулым нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нацыі, яе шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны – мір, працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям.
Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн аб’ядноўваюць людзей розных палітычных поглядаў, нацыянальнасцей і веравызнанняў, выхоўваюць у падрастаючым пакаленні патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны. У іх тоіцца ўнікальнасць і самабытнасць нашай Беларусі, яны ўвасабляюць наша адзінства, багацце традыцый і мудрасць пакаленняў.
У гэты святочны дзень жадаем пажадаць усім міру, дабра, дабрабыту і поспехаў у працы на балазе Беларусі! Няхай галоўныя сімвалы незалежнай Беларусі ўмацоўваюць наш гонар за родную краіну і спрыяюць яе далейшаму росквіту!