З ДНЕМ ГОРАДА, МІНЧАНЕ!

Паважаныя землякі! Дарагія мінчане! У выходныя горад-герой Менск адзначыць сваё 956-годдзе са дня заснавання. Прыміце ж самыя шчырыя віншаванні з Днём нараджэння горада ад калектыву Дома друку!

Калі прасачыць найбагацейшую гісторыю нашага горада, то відавочна, што жыхары Мінска ва ўсе часы праяўлялі сябе як адважныя і самаахвярныя людзі.

Адмысловыя словы падзякі жадаем сказаць тым людзям, якія коштам уласнага жыцця абаранілі гонар і незалежнасць нашага горада ў часы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама, тым людзям, хто адбудоўваў горад нанова ў пасляваенны нялёгкі час.

Сёння Мінск – сучасны, квітнеючы горад з развітой прамысловасцю і інфраструктурай, шматвяковай гісторыяй, багаты традыцыямі. Тут камфортна жыць і развівацца, рэалізоўваць сябе і ўвасабляць мары ў рэальнасць. І ўсё гэта было б немагчымым без вас, вашай падтрымкі, вашых памкненняў і вашых старанняў, дарагія мінчане.

Мы шчыра жадаем даўгалецця, кахання і шчасця. Няхай жыццё і наш горад апраўдае ўсе надзеі і спадзяванні, дораць натхненне і энергію заўсёды рухацца наперад, удасканальваючы сябе і развіваючы наш горад. Ну, а гораду мы жадаем – прымнажэння сваёй гісторыі новымі бліскучымі старонкамі і далейшага росквіту.

Са святам нас, мінчане!