Нагадаем, 24 жніўня ў Сілічах адбылася летняя спартакіяда сярод работнікаў кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю стварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У сямі відах спаборніцтваў за месцы на п’едэстале гонару пазмагаліся сем зборных каманд падпарадкаваных арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх кіраўнікі.
Спаборніцтвы праходзілі па паркавым валейболе, мнагабор’і «Здароўе», спартыўнай эстафеце, камандным выпрабаванням і перацягванні ліны. Кіраўнікі арганізацый згулялі ў мястэчкі і баскетбол.