Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праводзіцца з 1994 года і прадстаўляе тысячы выданняў з больш як 20 краін – кнігі на любы густ, на розных мовах, ад коміксаў да бібліятэчных рэдкасцей. У розныя гады Цэнтральным экспанентам выставы-кірмаша станавіліся Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя, Германія, Венесуэла, Кітай, Арменія, Вялікабрытанія, Сербія. У гэтым годзе ганаровы госць – Расійская Федэрацыя. Акрамя таго, 2023-ты аб’яўлены ў СНД Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Кожная краіна прадстаўляла сваё кнігавыданне, прыўносіла на выставу новыя фарматы, забяспечвала яркую прэзентацыю сваёй краіны. За гады правядзення выставу наведалі сотні тысяч аматараў кнігі. Яна традыцыйна збірае пісьменнікаў, выдаўцоў і прадстаўнікоў кнігагандлю. У гэтым годзе на выставе прадстаўлена 438 экспанентаў з 19 замежных краін і натуральна Беларусі, 194 з іх прыехалі з блізкага і далёкага замежжа.
На 30-й, юбілейнай, выставе-кірмашы завялі новую добрую традыцыю – адкрываць “Міжнародны квартал”. Чым гэта абгрунтавана? У нашай краіне Прэзідэнтам Беларусі 2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Кніга якраз з’яўляецца крыніцай таго, што нясе мір, дабро і каханне.
Таксама выстава – добрая магчымасць для выдавецкіх суполак пазнаёміцца з новымі трэндамі, а таксама магчымасць развіць і ўмацаваць партнёрскія сувязі.
Наш стэнд увасобіў у сабе як назву выставы, так і дэманстрацыю сучасных сусветных тэндэнцый у кнігавыданні. Выставачная экспазіцыя стэнда Дома друку не пакіне вас абыякавым. Паспейце адкрыць для сябе свет паліграфіі, выстава-кірмаш будзе працаваць па 26 сакавіка!
Кніга – гэта шлях да міру, дабра і ўзаемаразуменню!