ВЫНІКІ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕЦКАЙ РАЙОННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ Г. МІНСКА РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»

Савецкая раённая арганізацыя г. Мінска РГА “Белая Русь” падвяла вынікі сваёй дзейнасці ў 2023 годзе, а таксама вызначыла задачы і перспектывы далейшага развіцця на 2024 год.

Са справаздачным дакладам аб дзейнасці раённай арганізацыі ў 2023 годзе выступіў старшыня Савета Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Кудзін Вадзім Генадзевіч.

Па пытаннях выканання плана работы кантрольна-рэвізійнай камісіі за 2023 год і зацвярджэння праекта плана работы на 2024 год выступіла старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Клімянкова Ганна Гагікаўна. Члены Савета таксама заслухалі інфармацыю галоўнага бухгалтара Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Раманюк Алесі Члены Савета таксама заслухалі інфармацыю галоўнага бухгалтара Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Раманюк Алесі Міхайлаўны аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў раённай арганізацыі за 2023 год і праекце каштарысу даходаў і расходаў на 2024 год.

Па пытаннях парадку дня Савета прыняты адпаведныя рашэнні, таксама ў рамках работы Савета прынята рашэнне аб скліканні ў сакавіку 2024 года нечарговай VIII Канферэнцыі Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь”.