ВЫКАНАННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА Ў ПЕРЫЯД ЭЛЕКТАРАЛЬНАЙ КАМПАНІІ

Наша краіна знаходзіцца напярэдадні найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прызначаных на 26 студзеня 2025 года. Парадак іх правядзення вызначаны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь і за яго парушэнне заканадаўчымі актамі прадугледжана адказнасць.

У перыяд выбарчай кампаніі палеміка і абмен думкамі – гэта нармальны працэс. Аднак рэалізуючы свае правы і свабоды, нельга забываць пра нормы права. У гэтай сувязі звяртаем увагу на асобныя аспекты выканання заканадаўства.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» сходы, мітынгі, шэсці і іншыя падобныя мерапрыемствы праводзяцца выключна на падставе дазвольнага прынцыпу.

Дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства даюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, дзе плануецца мерапрыемства, а ў г.Мінску – Мінскі гарвыканкам.

Без такога дазволу правядзенне масавага мерапрыемства незаконнае.

Пры правядзенні масавага мерапрыемства яго ўдзельнікі абавязаны выконваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў такога мерапрыемства, а таксама супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.