12.08.2025
Тэлеканал «Беларусь 3» прадстаўляе цыкл дакументальных фільмаў, якія прысвечаны франтавым кінааператарам, рэжысёрам, фатографам, якія працавалі на палях бою Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая праца патрабавала не толькі прафесійнага майстэрства, але і асабістай адвагі. Хто яны? Як здабывалі гістарычныя кадры, якую ролю адыгралі іх відэа – і фотаматэрыялы для простых салдат і ваеначальнікаў? Якім быў іх уплыў на ход Вялікай Айчыннай і пасляваенны час? Разам з вядучым Аляксандрам Міцкевічам не толькі распавядаюць, але і паказваюць важныя кадры з гісторыі Беларусі.