ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ!

Чым далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым цяжэй новым пакаленням зразумець крыніцы бяспрыкладнай мужнасці, самаадданасці і масавага гераізму савецкіх людзей, уявіць сабе ўвесь трагізм тых гадоў і падзей, сапраўднае сусветна-гістарычнае значэнне здабытай Вялікай Перамогі. Час нівеліруе маштабы подзвігаў, скажае ролю асоб, перашкаджае рэальнай ацэнцы мінулага, але захаванне гістарычнай пераемнасці, перадачы назапашанага вопыту, пачуцці гонару за гераічнае мінулае выступае ў сучаснай моладзі ў якасці аднаго з найбольш ключавых пытанняў.

Таму пацверджанне ўзнагароды за актыўны ўдзел у аднаўленні фартыфікацыйных збудаванняў на Лініі Сталіна ў складзе пошукава-працоўнага атрада «Штурм» ім. Героя-артылерыста Мікалая Сіроткіна, у гонар Дня ракетных войскаў і артылерыі і слаўнага юбілею-80-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:

Віншуем хлопцаў з узнагародамі і жадаем далейшых поспехаў, выканання задуманага і здароўя на рэалізацыю маштабных планаў.

Мы ганарымся, што такая таленавітая моладзь працуе ў Беларускім Доме друку, а гэта значыць, што праца па ваенна-патрыятычным выхаванні, прасоўванні мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў нашым грамадстве, не заканчваецца, а працягваецца.