ВІНШУЕМ СТАРШЫНІ ПРАФКОМА ДОМА ДРУКУ З ЗАСЛУЖАНЫМ УЗНАГАРОДАМ

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Філімонава Таццяна Васільеўна ўрачыста ўручыла старшыні прафсаюзнага камітэта Беларускага Дома друку Урэцкаму Анатолю Аляксеевічу высокую ўзнагароду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, нагрудны знак “Прафсаюзны знак Пашаны”.

Анатоль Аляксеевіч Урэцкі ўдастоіўся гэтай узнагароды за актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў, высокія працоўныя вынікі, за значны ўклад у станаўленне, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, падтрымання ў працоўным калектыве сацыяльнага міру і згоды, развіццё салідарнасці, сяброўства і супрацоўніцтва. Працоўны калектыў Дома друку віншуе Анатоля Аляксеевіча з атрыманнем заслужанай узнагароды, якая з’яўляецца прамым пацвярджэннем высокіх асобасных якасцей. Жадаем далейшага паспяховага жыццёвага шляху, выканання задуманага, больш хуткай рэалізацыі маштабных мэт.