31.12.2025
Паважаныя работнікі і ветэраны арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Віншую вас з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі Хрыстовым!
Адыходзячы 2025 год быў насычаны добрымі падзеямі і важнымі дасягненнямі. Мы многае зрабілі па рашэнні задач, якія ставіць перад намі Кіраўнік дзяржавы, забяспечылі выкананне ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і заклалі трывалую аснову на перспектыву.
Прыемна, што праца нашых людзей кожны год атрымлівае высокую ацэнку дзяржавы. Шэраг работнікаў сістэмы кіравання справамі Прэзідэнта ў адыходзячым годзе ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Гэта, безумоўна, вельмі радуе, але і абавязвае ў далейшым працаваць яшчэ лепш, аддаючы сябе абранай справе і Айчыне.
Дзякую ўсім работнікам арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, высокую адказнасць і прафесіяналізм.
Будучы 2026 год – стартавы ў рэалізацыі новых пяцігадовых планаў і праектаў. На гэты перыяд мы паставілі перад сабой амбіцыйныя мэты і задачы – увасобіць у жыццё шэраг прагрэсіўных ідэй і цікавых задум, якія зробяць нашу Беларусь яшчэ больш прыгожай і больш паспяховай.
Перакананы, што моцны кадравы склад і найбагацейшы вопыт нашых кіраўнікоў і работнікаў дазволяць нам вырашаць самыя складаныя задачы і дамагацца высокіх вынікаў і ў будучыні.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і даўгалецця, міру і згоды. Няхай лёс усміхнецца вам шчаслівымі днямі, а вашы добрыя справы адгукнуцца ў сэрцах людзей павагай і цёплым словам. Выдатнага вам настрою, шчасця і дабрабыту!
Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў
