Дарагія калегі і суайчыннікі!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
1 мая – свята, якое нясе з сабой цяпло і надзеі на лепшае. Гэта свята ўсіх тых, хто сваёй штодзённай сумленнай працай стварае нашу светлую будучыню. Мір, праца, павага адзін да аднаго – гэта каштоўнасці, над якімі не ўладны час. Менавіта працавітасць і стварэнне з’яўляюцца залогам поспеху і працвітання нашай краіны і нашага прадпрыемства.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім вясновага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Энергіі, радасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, сіл і натхнення для рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.
Адміністрацыя і прафкам Дома друку