ВІНШАВАННЕ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

17.09.2025

Дарагія беларусы!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

Гэта свята з’яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

17 верасня 1939 года падзелены паняволі народ нашай краіны набыў цэласнасць і свабоду, што дало магчымасць беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

Дзякуючы аб’яднанню мы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена прадаўжаем.

Перакананы, што мудрасць і традыцыі былых пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з’ядноўваць нас у імя працвітання любімай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь