15.03.2026
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі.
Дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў, якія вызначылі аблічча сучаснай Беларусі – моцнай, паспяховай, накіраванай у будучыню, абумоўлены рэалізацыяй замацаваных у Асноўным Законе фундаментальных прынцыпаў.
У Канстытуцыі закладзены вялікі сэнс – адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ, з’яднаны важнейшымі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі, якія дасталіся нам ад продкаў.
На аснове Канстытуцыі выбудавана нацыянальная прававая сістэма, забяспечваецца прававая абароненасць кожнага чалавека.
Няўхільнае прытрымліванне прадпісанняў Асноўнага Закона дае магчымасць нам стабільна развівацца і ўпэўнена ісці наперад, нягледзячы на складанасць геапалітычнай абстаноўкі. Перакананы, так будзе і ў далейшым.
Няхай гэта свята стане напамінам аб адказнасці перад будучымі пакаленнямі за мір і дабрабыт роднай краіны.
Сардэчна жадаю ўсім здароўя, дабра і новых здзяйсненняў у імя Айчыны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
СТВ: Сімвал суверэнітэту! Дзень Канстытуцыі адзначаецца ў Беларусі